Mark Formelle выпусціў калекцыю беларускамоўных шкарпэтак. У фотасесіі ўзялі ўдзел незвычайныя мадэлі

21 февраля 2019 в 9:30
Автор: Александр Чернухо

Mark Formelle выпусціў калекцыю беларускамоўных шкарпэтак. У фотасесіі ўзялі ўдзел незвычайныя мадэлі

Автор: Александр Чернухо

У Міжнародны дзень роднай мовы Mark Formelle прэзентаваў лімітаваную калекцыю шкарпэтак #МоваГэтаСтылёва. У якасці мадэляў у промаздымках паўдзельнічалі супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Атрымалася крута!

Міжнародны дзень роднай мовы, абвешчаны ЮНЕСКА, першы раз адзначылі ў 2000 годзе. Спецыяльна да такога свята Mark Formelle выпусціў калекцыю шкарпэтак #МоваГэтаСтылёва і паказаў у ёй тыя асаблівасці беларускай мовы, якія ўсе жыхары нашай краіны ведаюць яшчэ са школы: “Жы”  і “Шы”, “Дж” і “Дз”, “Ў” і “I”.

— Сёння яркія і незвычайныя шкарпэткі носяць амаль усе: і айцішнікі, і офісныя работнікі, і прадстаўнікі творчых прафесій. Гэты элемент гардэроба дазваляе «вылучыцца з натоўпу» і быць стыльным у любым вобразе, — распавядае Наталля Суворава, кіраўнік аддзела маркетынгу брэнда Mark Formelle. — Мы выпусцілі калекцыю #МоваГэтаСтылёва спецыяльна для тых беларусаў, якія любяць і модную вопратку, і родную мову, незалежна ад таго, размаўляюць на ёй у паўсядзённым жыцці ці не.

Здымка лукбука калекцыі прайшла ў нестандартным для моднага адзення фармаце. Замест арт-прастор і подыумаў — чытальныя залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. А на месцы прафесійных мадэляў — супрацоўнікі галоўнай бібліятэкі краіны.

— Гэта быў вельмі незвычайны, але вельмі круты досвед, — распавядае Onliner адна з мадэляў, Юлія Валуева. — Калі нам прапанавалі такую ідэю, мы адразу пагадзіліся, таму што гэта, натуральна, папулярызацыя беларускай мовы, а яшчэ гэта магчымасць паказаць, што ў бібліятэках працуюць сучасныя прыгожыя людзі, якія апранаюцца з густам. У бібліятэцы праводзіўся сапраўдны кастынг, нас фатаграфавалі, а потым зрабілі адбор. А ўжо здымкі для фотасесіі праводзіліся вельмі доўга, але вынік атрымаўся нават круцей, чым мы чакалі. 

— Мы заўсёды шукаем новыя і неардынарныя шляхі папулярызацыі роднай мовы, таму з задавальненнем прынялі ўдзел у праекце #МоваГэтаСтылёва, — распавядае начальнік сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Радміла Букач. — У бібліятэцы можна пазнаёміцца з дакументамі, якія дазваляюць прасачыць развіццё беларускай мовы, таму што ў нашых фондах захоўваюцца 10 выпускаў Бібліі Францыска Скарыны, датаваныя 1517—1519 гадамі, рукапіс сатырычнай «Прамовы Мялешкі» XVII ст., адзінае прыжыццёвае выданне Максіма Багдановіча «Вянок» з аўтографам аўтара і найноўшыя кнігі нашых сучаснікаў.

Шкарпэткі з калекцыі #МоваГэтаСтылёва ўжо ёсць у продажы, але серыя лімітаваная: адна пара на кожныя 700 беларусаў.

экран 6" E-Ink Carta HD, монохромный, 1080 x 1440, сенсорный, с подсветкой, Wi-Fi
экран 5" E-Ink VizPlex, монохромный, 600 x 800, память 4 Гб, карты памяти
Снят с продажи
экран 6" E-Ink Carta, монохромный, 758 x 1024, с подсветкой, память 8 Гб, карты памяти
Нет в наличии