Беларусы з розных гарадоў і краін разам у анлайне заспявалі «Я нарадзіўся тут»

 
4338
01 июня 2020 в 14:30
Источник: Аляксандр Чарнуха
Источник: Аляксандр Чарнуха

Зміцер Вайцюшкевіч і 50 беларусаў з розных гарадоў і краін разам выканалі хіт «Я нарадзіўся тут». Людзі, якія паўдзельнічалі ў анлайн-запісе, жывуць у розных гарадах Беларусі, а таксама ў Літве, Германіі, ЗША, Бразіліі ды іншых краінах. Прэм'ера песні прымеркавана да 20-годдзя супольнага музычнага праекта «Я нарадзіўся тут», які быў запісаны і выдадзены ў 2000 годзе.

Такія відэа стваральнікі праекта «Спяваем годна» плануюць выпускаць раз на тыдзень. Прэм’ера песні «Паветраны шар» з удзелам Лявона Вольскага адбудзецца ў наступны панядзелак, 8 чэрвеня.

Калі скончыцца пандэмія каранавіруса, арганізатары праекта хочуць сабраць яго ўдзельнікаў і гледачоў, каб заспяваць ужо ў жывым фармаце.

Бібліятэка Onliner: найлепшыя матэрыялы і цыклы артыкулаў

Наш канал у Telegram. Далучайцеся!

Хуткая сувязь з рэдакцыяй: чытайце паблік-чат Onliner і пішыце нам у Viber!